Дактары расказалі пра стан дзіцяці, якога маці выкінула ў выграбную яму
![Пункт прыёму шклатары каля месца здарэння / МНС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/4_0.jpeg.webp?itok=5sWtu4H6)
Пункт прыёму шклатары каля месца здарэння / МНС
Стан нованароджанага хлопчыка, якога жыхарка Гомеля пакінула ў выграбной яме грамадскай прыбіральні, ацэньваецца як цяжкі, але стабільны, паведамляе БЕЛТА.
Дзіця пераведзена ў рэанімацыю дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, яму аказваецца ўся неабходная дапамога.
Як паведамляла Еўрарадыё, у грамадскім туалеце Гомеля быў знойдзены нованароджаны хлопчык. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманая 26-гадовая гамяльчанка, якая нарадзіла дзіця ў прыбіральні і выкінула яго ў выграбную яму. Следчыя высветлілі, што яна вядзе асацыяльны лад жыцця, раней неаднаразова прыцягвалася да крымінальнай адказнасці.
Супраць жанчыны распачатая новая крымінальная справа — цяпер за замах на забойства малалетняга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.