Дамоўленасцяў наконт цаны на расійскі газ для Беларусі пакуль няма

Дамоўленасцяў наконт цаны на расійскі газ для Беларусі пакуль няма

Беларусь і Расія пакуль не дамовіліся наконт коштаў на пастаўкі газу. Няма таксама дамовы і наконт паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, перадае ria.ru.

Журналісты пацікавіліся ў расійскага міністра, ці скароціцца графік паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале. "Пакуль няма ніякіх рашэнняў з гэтай нагоды, мы жывем пакуль у трэцім квартале", — адказаў Новак. Таксама ён паведаміў, што працягваюцца перамовы па коштах на газ.  

У ліпені Новак заяўляў, што беларуская пазыка за пастаўкі газу складае 270 мільёнаў долараў. Афіцыйны Мінск не прызнае такой запазычанасці, заяўляючы што кошт у 132,77 долара за тысячу кубаметраў несправядлівы. Расія настойвае, каб да зняцця рознагалоссяў аплата вялася паводле кантрактнай цаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі