“Дандолк” у Лізе чэмпіёнаў згуляе з польскай “Легіяй”

“Дандолк” у Лізе чэмпіёнаў згуляе з польскай “Легіяй”

Па выніках лёсавання раунда плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў вызначыліся пары фубольных клубаў, якія ў ім згуляюць. Напрыклад, ірландскі “Дандолк”, які выбіў з турніру БАТЭ,  сустрэнецца з польскай “Легіяй”, расійскі “Растоў” згуляе з галандскім “Аяксам”.

Наступныя пары такія: “Лудагорац” — “Вікторыя”, “Сэлцік” — “Хапаэль”, “Капенгаген” — АПОЭЛ, “Дынама” (Харватыя) — “Зальцбург”, “Сцяуа” — “Манчэстэр Сіці”, “Порту” — “Рома”, “Янг Бойз” — “Барусія”, “Вільярэал” — “Манака”.

Матчы адбудуцца 16-17 і 23-24 жніўня.

Нагадаем, што барысаўскі клуб БАТЭ, які не прайшоў 3-ці раунд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, працягне выступ у плэй-оф Лігі Еўропы, дзе сустрэнецца з казахстанскай “Астаной”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі