“Дандалк”, які выбіў БАТЭ з Лігі чэмпіёнаў, цяпер таксама ў Лізе Еўропы

“Дандалк”, які выбіў БАТЭ з Лігі чэмпіёнаў, цяпер таксама ў Лізе Еўропы

Ірландскі “Дандалк”, які выбіў з Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ, не змог прайсці плэй-оф і цяпер выстуць у групавым этапе Лігі Еўропы. У другім матчы ён згуляў унічыю з польскай “Легіяй” — 1:1, але паколькі першая сустрэча была на карысць палякаў (2:0), то ірландцы не прашлі далей.

23 жніўня адбыліся першыя матчы ў адказ стадыі плэй-оф, у якіх вызначыліся ўдзельнікі групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. “Манака” адолеў “Вільярэал” — 1:0 і выйшаў у групу (першая гульня — 2:1). “Рома” прайграла “Порту” — 0:3 і выбывае ў Лігі Еўропы (першы матч — 1:1).

Выбыла з ЛЧ таксама “Вікторыя”, якая згуляла ў другім матчы ўнічыю з “Лудагорцам” (2:2), а ў першым матчы саступіла (0:2).

“Хапаэль” выйграў з “Селтыка” — 2:0, але па суме дзвюх сустрэчаў выбыў з ЛЧ, бо першая гульня скончылася з лікам 2:5.

Сёння пройдуць астатнія матчы ў адказ плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. “Апаэль” згуляе з “Капенгагенам” (першы матч — 0:1), “Растоў” — з “Аяксам” (першы матч — 1:1).

“Зальцбург” пазмагаецца за выхад у групу Лігі чэмпіёнаў з заграбскім “Дынама” (першая гульня — 1:1), “Манчестэр-Сіці” — са “Сцяуа” (першы — 5:0), а “Барусія” — з “Янг Бойз” (першая сустрэча — 3:1).

Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ правядзе матч у адказ плэй-оф Лігі Еўропы з казахстанскай “Астаной”. Першая гульня скончылася для барысаўчан паразай — 0:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі