Дар'я Домрачава: Я выкарабкалася з хваробы

Дар'я Домрачава: Я выкарабкалася з хваробы

18 лютага адбудуцца афіцыйныя провады славутых беларускіх біятланістак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту. У Раўбічах пад Мінскам пройдзе "Гонка легендаў". Днямі Дар'я захварэла і яе ўдзел апынуўся пад пытаннем. Аднак яна абяцае, што ў спаборніцтвах паўдзельнічае, але толькі ў эстафеце.

"Я выкарабкалася з хваробы (дзякуй нашым дарагім дактарам) і стартую!піша Домрачава на сваёй старонцы ў Instagram. — Але ўлічваючы яшчэ нядаўнюю тэмпературу, змагу выступіць у адной гонцы з запланаваных 2-х. У эстафеце".

А 17-й гадзіне пачнецца афіцыйная цырымонія адкрыцця чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Пасля яе і пачнецца "Гонка легендаў": у 17:50 — жаночы масстарт, у 18:15 — масстарт у мужчын, у 18:45 — змяшаная эстафета. Жывая трансляцыя — на "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі