Давыдзька і Дарафеева ў магілёўскай турме: Кормяць як у рэстаране (Фота)

Давыдзька і Дарафеева ў магілёўскай турме: Кормяць як у рэстаране (Фота)

Турму №4 у Магілёве і ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) наведалі народныя артысты, славутыя рэжысёры і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Там прайшло выязное пасяджэнне грамадскага савета пры МУС, паведамляе сайт міліцэйскага ведамства.

У ІЧУ наведвальнікі адзначылі, што паветра ў камерах свежае, а батарэі — гарачыя. У кожнай камеры ёсць радыё, шашкі, шахматы, Крымінальны кодэкс і мастацкая літаратура. У сталоўцы ізалятара яны пабачылі абед затрыманых: капуста, рысавая каша з катлетай і кампот. Паведамляецца, што трохразовае харчаванне людзей у ІЧУ каштуе дзяржаве 10 рублёў 50 капеек на чалавека ў суткі.

У турме №4 адбываюць пакаранне і дарослыя, і падлеткі. Тут у сталовай наведнікі пабачылі абед: суп, смажаніну з салёным гурком, кампот з сухафруктаў, хлеб.

"Харчаванне на вышэйшым узроўні, як у рэстаране, прызнаюся шчыра, я нават пакаштавала — вельмі смачна", — заявіла Ірына Дарафеева, Заслужаная артыстка Беларусі, а цяпер чалец Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы.

У меню ёсць пяць варыянтаў для розных катэгорый зняволеных: агульны стол, для цяжарных, і г.д. Ёсць і дыет-харчаванне з дадатковай порцыяй малака і свежым сокам. Для непаўналетніх выхад усіх страў павялічаны на 20 грамаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі