“Дай Дарогу!”: Мы не пакінем вас у жывых! (слайд-шоў)
На мінскім канцэрце гурта ў касах скончыліся квіткі, у бары — піва, а Юрый Стыльскі зняў штаны.
Брэсцкія панкі вось ужо чацвёрты год рвуць клубы на кавалкі. Фэны гурта не шкадуюць сябе падчас слэмаў, а музыкі “рэжуць” свой неўтаймаваны панк-ракешнік кожны раз, як апошні.
Апошні канцэрт “ДД!” у мінскім клубе Re:Public — не выключэнне. Правераныя хіты гурта, забытыя песні-рарытэты і новы, “Перадсмяротны хіт” робяць сваю справу. Стэйдждайвінг для некаторых заканчваецца сінякамі, а зашкал энергетыкі падчас песні “Двадцатисантиметровый пулемёт” пакідае Стыльскага ў майтках.
“Дай Дарогу!” абяцаюць паўтарыць канцэрт у лістападзе, гадзіну раздаюць аўтографы і пакідаюць сталіцу.