Дайверы знайшлі пісталет на дне Камсамольскага возера ў Мінску

Фота: Дзмітрый / Еўрарадыё
Фота: Дзмітрый / Еўрарадыё

Раніцай 7 студзеня дайверы знайшлі пісталет на дне Камсамольскага возера ў Мінску.

"Двое хлопцаў апускаліся ў ваду — шукалі што-небудзь цікавае, і вылавілі пісталет у пакеце. Па ім бачна, што не стартавы. Зброя баявая — адна абойма ўстаўленая, другая — дадатковая — побач", — распавёў Еўрарадыё Дзмітрый, які шпацыраваў берагам возера і стаў сведкам падзеі.

Пісталет заўважна праіржавеў, хаця і быў загорнуты ў кардон і запакаваны ў поліэтыленавы пакет. На месца была выкліканая міліцыя, якая зоймецца знаходкай — будзе вызначаць мадэль зброі і, па магчымасці, высвятляць асобу яе гаспадара.

Дайверы нашли пистолет на дне Комсомольского озера в Минске
Фота: Дзмітрый / Еўрарадыё

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 08.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі