Delfi: Беларусы ездзяць у Літву часцей, чым літоўцы — у Беларусь

Delfi: Беларусы ездзяць у Літву часцей, чым літоўцы — у Беларусь

Беларусы прыязджаюць у Літву часцей, чым літоўцы ў Беларусь, піша літоўскае агенцтва Delfi.

Тым не менш, даволі шмат грамадзянаў літвы скарысталася запрашэннем беларускіх уладаў наведаць краіну без афармлення візы. Такая магчымасць у грамадзянаў Літвы з'явілася з 15 красавіка.

“У траўні грамадзяне Літвы перасяклі мяжу з Беларуссю больше за 79 тысяч разоў — гэта паездкі ў абодва бакі. Ёсць і людзі, якія ездзілі па 3-4 разы, мы фіксуем агульную колькасць выпадкаў перасячэння мяжы”, — сказалі ў Службе аховы мяжы.

У чэрвені гэтая лічба яшчэ больш узрасла і перавысіла 96 тысяч. У Службе аховы мяжы ўпэўненыя, што ў Беларусь ездзяць адны і тыя ж людзі, і яны ездзілі туды і да ўвядзення безвізавага рэжыму. Да того ж, там падкрэсліваюць, што візу і раней было атрымаць не складана — яе можна было аформіць наўпрост на мяжы.

Нягледзячы на тое, што літоўцаў у Беларусь прыязджае даволі шмат, беларусаў у Літву едзе ўсё яшчэ больш, кажуць у Службе. Так, у маі ў абодва бакі мяжу перасекла больш за 120 тысяч беларусаў, а ў чэрвені — больш за 137 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі