Дэмантаваныя ў Польшчы помнікі савецкім салдатам знойдуць прытулак пад Брэстам

Дэмантаваныя ў Польшчы помнікі савецкім салдатам знойдуць прытулак пад Брэстам

Дэмантаваныя ў Польшчы помнікі савецкім салдатам знойдуць прытулак пад Брэстам у пасёлку Мухавец. Выратаваннем манументаў камуністычнай эпохі і іх дастаўкай у Беларусь праз мяжу занялася кіраўніца мясцовай фірмы “Лагуна” Наталля Ільніцкая. Пакуль такіх помнікаў толькі два, але праз пэўны час сюды мусяць прывезці іншыя манументы.

Ільніцкая тлумачыць гэта тым, што знявага і разбурэнне помнікаў  “выклікае пачуццё горычы і болю ў мільёнаў нашых людзей”. Пад уражаннем ад навінаў з Польшчы бізнесвумэн вырашыла стварыць у Мухаўцы “Алею Памяці”.

На сёння ў пасёлак прывезлі помнікі, дэмантаваныя на Беласточчыне і пад Ольштынам. На чарзе яшчэ некалькі помнікаў з Люблішчыне. Усе помнікі перад усталяваннем у Мухаўцы будуць рэстаўраваныя, піша “Вечерний Брест”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі