Дэпутат: Законапраект пра ваеннае становішча быў у плане за год да Майдана
Пра гэта сябра пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Зыгмунд Валевач распавёў у размове з Еўрарадыё.
Зыгмунд Валевач: “Закон не звязаны з Украінай. Гэты закон быў у плане яшчэ ў студзені 2013 году, над ім працавалі цэлы год. Калі ён з’явіўся ў Палаце прадстаўнікоў там толькі ўсё пачалося. Ва Украіне была сітуацыя, блізкая да назвычайнага становішча, тут законапраект пра ваеннае палажэнне”.
Пакуль законапраект яшчэ не разглядаўся дэпутатамі, удакладніў Зыгмунд Валевач.
Найбольшы розгалас у новай рэдакцыі закона выклікаў пункт “Прымяненне зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі, спецыяльных сродкаў, а таксама фізічнай сілы пры забеспячэнні рэжыму ваеннага становішча”.
Фота — bymedia.net