Дэпутатка Алена Анісім абраная старшынёй ТБМ
Сёння ў Мінску адбыўся справаздачна-выбарчы з'езд Таварыства беларускай мовы. Дэпутатка палаты прадстаўнікоў Алена Анісім змяніла на пасадзе старшыні гэтай грамадскай арганізацыі Алега Трусава, піша “Наша Ніва”.
Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92. Іншых кандыдатаў на пасаду не было.
Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай не толькі фармальна, але і па сутнасці.
Алег Трусаў стаў цяпер ганаровым старшынёй ТБМ.