У Гомелі зачыняюць арганізацыю, кіраўніка якой адзначылі за "раскрыццё генацыду"
Старшыня аблвыканкаму Крупко уручае грамату Басянкову ў 2023 годзе
15 сакавіка абласны суд у Гомелі ліквідуе пошукавае грамадскае аб'яднанне "Ніколі не забудзем". З пазовам выступіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму, піша "Флагшток".
Аб’яднанне было заснаванае ў Добрушы мясцовым жыхаром Мікалаем Басянковым для пошуку парэштак савецкіх салдатаў, якія загінулі ў Другой сусветнай вайне, і даследавання архіваў для выяўлення месцаў баявых дзеянняў.
Гэта была лаяльная ўладам арганізацыя, пра якую часта пісалі дзяржаўныя СМІ. Летась Басянкова нават узнагародзілі юбілейным медалём "85 гадоў Гомельскай вобласці" за "асабісты ўнёсак у захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, раскрыццё фактаў генацыду беларускага народа". Юбілейную грамату яму ўручаў старшыня аблвыканкаму Іван Крупко.
А цяпер і гэтая арганізацыя трапіла пад зачыстку, якую ўлады вядуць з ліпеня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.