У Мінску ліквідуюць таварыства падманутых укладчыкаў

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінскім гарсудзе разглядаюць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага грамадскага аб’яднання пацярпелых укладчыкаў "За сацыяльную справядлівасць", заўважыла Радыё "Свабода".

Аб’яднанне было зарэгістраванае ў 1995 годзе. А ў 1996-м яго дзейнасць падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Ён тады нават выдаў спецыяльны ўказ, які, на думку пацярпелых укладчыкаў, гарантуе іх правы.

Пацярпелыя ад дзейнасці фінансавых пірамід укладчыкі з'явіліся ў сярэдзіне 90-х, і іх было даволі шмат.

Беларуская дзяржава прызнала свае абавязанні перад укладчыкамі збанкрутаваных банкаў. Напрыклад, фізасобам — укладчыкам банка "БелБалтыя" выплацілі каля 18 мільёнаў долараў, хоць і без працэнтаў.

А фінансавыя абавязанні перад людзьмі, якія сталі ахвярамі "фінансавых кампаній", ніхто выконваць не збіраўся. У Беларусі тады легальна дзейнічалі 24 такія кампаніі: яны збіралі грошы з даверлівых людзей, абяцаючы высокія працэнты, імпартныя тавары за нізкія цэны і нават танныя кватэры.

Падманутыя ўкладнікі аб'ядналіся ў таварыства. Але цяпер яго ліквідуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі