Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паляць у забароненым месцы (фота)
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі паляць у забароненым месцы. Пра гэтую праблему на сваёй старонцы ў Facebook напісаў памочнік дэпутата Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка. Высвятляецца, што некаторыя дэпутаты зрабілі “курылку” ў прыбіральні парламента. Нягледзячы на тое, што на дзвярах ёсць налепка з інфармацыяй пра забарону. Ціханенка прапануе гэтых дэпутатаў-парушальнікаў адправіць на спартыўнае мерапрыемства.