Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі шэраг рэпрэсіўных законаў
У пятніцу, 16 красавіка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні шэраг законаў, якія робяць заканадаўства больш жорсткім.
Былі прынятыя праўкі ў закон аб пытаннях супрацьдзення экстрэмізму. Згодна з ім уводзіцца адказнасць за ўдзел у эстрэмісцкім фармаванні і фінасаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Як паказвае практыка дзейнасці МУС апошніх месяцаў, экстрэмісцкім фармаваннем могуць прызнаць нават дваровы чат.
Таксама ўводзіцца адказнасць за распаўсюд "заведама ілжывых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае і міжнароднае становішча Беларусі, прававое становішча грамадзян, дзейнасць дзяржаўных органаў улады і кіравання ў публічных выступах, у тым ліку ў СМІ і інтэрнэце".
У другім чытанні прынятыя праўкі ў закон па нацыянальнай бяспецы. Згодна з імі, напрыклад, міліцыя будзе лічыцца ваенізаванай арганізацыяй. Таксама МУС мае права атрымліваць звесткі з інфармацыйных сістэм без згоды фізічных асобаў. У тым ліку, гэта можа быць інфармацыя, якая змяшчае персанальныя звесткі.
Таксама з другім чытанні прынятыя праўкі ў закон аб абароне суддзяў і службовых асоб. У пералік такіх асоб дадалі новую катэгорыю — "іншыя асобы, якія падлягаюць дзяржаўнай абароне ў сувязі з замахам на іх бяспеку". Раней гаварылася, што пад такую абарону могуць трапіць супрацоўнікі дзяржаўных СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.