Дэпутаты распавялі, каго вызваляць ад падатку на "дармаедства"

Дэпутаты распавялі, каго вызваляць ад падатку на "дармаедства"

Спіс тых, хто павінен плаціць "падатак на дармаедства" паводле дэкрэта №3, бліжэйшым часам будзе скарочаны. Пра гэта інфармуе tut.by са спасылкай на старшыню парламенцкай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Тамару Красоўскую. Паведамляецца, што новую версію дакумента прымуць бліжэйшым часам. 

З ліку "сацыяльных утрыманцаў" выключаць:

— маці, якія сядзяць дома з дзецьмі да сямі гадоў;

— дзяцей, якія даглядалі за сваімі хворымі бацькамі;

— хлопцаў, якія праходзяць альтэрнатыўную ваенную службу;

— уладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак ва ўсіх населеных пунктах.

Як заявіла Красоўская, "кожны павінен удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. А той, хто сёння падагравае гэтую сітуацыю, кажа не пра эканамічныя праблемы, а хоча перавесці тэму ў палітычнае рэчышча".

Як паведамлялася раней, 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе вырашыў прыпыніць збор падатку на дармаедства да канца 2017 года. За гэты час чыноўнікі павінны дапрацаваць дэкрэт №3. 

Дарэчы, кіраўнік дзяржавы, як паведаміла яго прэс-служба, не лічыць дэкрэт эканамічным ці фінансавым. "Гэта ідэалагічны, маральны дэкрэт. Ніякіх там вялікіх грошай дзяржава не атрымае. Мэтай гэтага дэкрэта з'яўляецца адно — прымусіць працаваць тых, хто павінен і хто можа", — заявіў на нарадзе Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі