Дэпутаты разгледзяць папраўкі ў заканадаўства па барацьбе з тэрарызмам

Дэпутаты разгледзяць папраўкі ў заканадаўства па барацьбе з тэрарызмам

19 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць папраўкі ў заканадаўства па барацьбе з тэрарызмам. Гэта будзе першае чытанне, інфармуе БЕЛТА. Законапраект “Аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаннях барацьбы з тэрарызмам” быў унесены на разгляд кіраўніком дзяржавы. Між іншым пашыраецца артыкул, у якім ідзе гаворка пра фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, дадае Радыё Свабода.

Агулам на пасяджэнні 19 красавіка плануецца разгледзець 8 пытанняў. Гэта змены ў некаторыя законы па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, папраўкі ў закон аб фізічнай культуры і спорце ды ў Грамадзянскі кодэкс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі