Dev.by: ператрус быў не ў SolbegSoft, а ў SmartexLab
З'явіліся падрабязнасці наконт ператрусу ў IT-кампаніі.
Раней паведамлялася, што прадстаўнікі ДФР правялі ператрусы ў кампаніі SolbegSoft, якая з'яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Гаварылася, што ператрусы адбыліся, як у Мінску, так і з Брэсце.
Аднак у самой кампаніі заявілі, што ў мінскім офісе ператрусу не было. А вось у брэсцкі офіс сілавікі зазіралі, але іх цікавіла не SolbegSoft.
"Мы дакладна не ведаем, хто сёння быў у нашым офісе ў Брэсце — як мяркуецца, ДФР. У іх былі пытанні да юрыдычнай асобы "Фінтэкслаб" (гандлёвая марка — SmartexLab), з якім наша брэсцкае падраздзяленне суседнічае на паверсе. Да SolbegSoft у ДФР альбо нейкай іншай службы пытанняў няма", — прыводзіць dev.by словы супрацоўнікаў кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.