Дэйман Элбарн прысвяціў песню і кліп сланяняці з Танзаніі (відэа)

Дэйман Элбарн зняў кліп на песню "Mr. Tembo" і прысвяціў яе сланяняці, якога музыка сустрэў у Афрыцы. Трэк увайшоў у нядаўна выдадзены сольнік Элбарна "Everyday Robots".


Лідар Blur кажа, што сустрэў слана на аэрадроме ў Танзаніі. "Я ведаў, што людзі завуць яго Mr. Tembo, ён быў яшчэ маленькім і вельмі пяшчотным. Я пачаў напяваць яму песеньку, і нехта зняў гэта на відэа. Пакуль я спяваў, слон нават зрыгнуў малаком. Акурат побач са мной, вы ўяўляеце?" — распавёў музыка ў інтэрв'ю Rolling Stone.


Запісаць спантанную серэнаду слану прапанаваў Дэйману Рычард Расел, прадзюсар альбома. У запісе ўзяў удзел хор лонданскай царквы пяцідзесятнікаў.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.rockcellarmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі