Для барацьбы з афрыканскай чумой набудуць 122 новыя аўтамабілі

Пра гэта гаворыцца ў новай пастанове Савета міністраў.



Рашэнне пра набыццё аўтамабіляў будуць выконваць Міністэрства фінансаў сумесна з Мінсельгасхарчам. Грошы на новыя машыны накіруюць у “Белаграсэрвіс”, дзяржаўныя ўстановы “Беларускі дзяржаўны ветэрынарны цэнтр” і “Беларускае ўпраўленне дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай мяжы і транспарце”.



Нагадаем, што новую пастанову па афрыканскай чуме свіней Савет міністраў прыняў 29 жніўня, яна набыла моц 2 верасня. А апублікаваная была толькі 10-га. Дакумент разасланы мясцовым уладам — у аблвыканкамы і райвыканкамы.

Фота — news.tts.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі