Для касманаўта Навіцкага Беларусь і Расія “адзіная адна зямля, адзін народ”

Для касманаўта Навіцкага Беларусь і Расія “адзіная адна зямля, адзін народ”

Касманаўт Алег Навіцкі на прэс-канферэнцыі пасля вяртання з Міжнароднай касмічнай станцыі выказаўся на тэму беларуска-расійскіх адносінаў. “Я вельмі люблю Беларусь (у арыгінале — “Белоруссию”) і ніяк не падзяляю яе з Расіяй. Для мяне гэта адзіная адна зямля, адзін народ, — кажа Навіцкі. — Так, я там нарадзіўся, там атрымаў адукацыю, у мяне там усе блізкія. І мне вельмі падабаецца прыязджаць туды на адпачынак, адпачываць там”.

Алег Навіцкі — ураджэнец Чэрвеньскага раёна, яму 45 гадоў. Атрымаў адукацыю ў Беларусі, служыў у авіяцыі ў Расіі, ваенны лётчык, палкоўнік запасу. Упершыню паляцеў у космас восенню 2012 года. Герой Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі