Долар і еўра па выніках таргоў на беларускай біржы зноў падаражэлі
Еўра / pixabay.com
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар дадаў амаль 3 капейкі. У выніку курс склаў 3,1718 беларускага рубля за долар. Гэта максімум за апошнія 502 дні, адзначае рэсурс @banki24_news.
Еўра таксама дасягнуў максімуму за апошнія 499 дзён. Курс еўрапейскай валюты па выніках таргоў падняўся больш чым на 3 капейкі і склаў 3,46 беларускага рубля. Расійскі рубель патаннеў.
Адной з прычын, чаму беларускі рубель абясцэньваецца, з'яўляецца падзенне расійскага рубля. Гэта адбываецца праз зніжэнне нафтагазавых даходаў Расіі, тлумачыў у інтэрв'ю Еўрарадыё старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук. Пры гэтым эксперт адзначыў, што беларускі Нацбанк спрабуе запаволіць гэтае падзенне, але "гэта ў сваю чаргу пагаршае канкурэнтаздольнасць на расійскім рынку для беларускіх вытворцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.