Рост долара і цэн: беларускі рубель таннее разам з расійскай нафтай

Чым меней прыбыткаў будзе атрымліваць Расія, тым мацнейшай будзе дэвальвацыя / sputnik.by

Чым меней прыбыткаў будзе атрымліваць Расія, тым мацнейшай будзе дэвальвацыя / sputnik.by

Долар працягвае паступова расці да беларускага рубля. 3 жніўня ён скокнуў амаль на тры капейкі, і цяпер каштуе амаль 3,09 рубля. Гэта максімум з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Еўрарадыё даведалася, што адбываецца, і чаму, калі так будзе працягвацца, ў Беларусі вырастуць цэны.

 

Глядзець трэба не толькі на долар

Галоўная прычына роста долара ў тым, што беларускі рубель падае разам з расійскім, кажа старшы навуковы супракоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Наогул дзесьці з пачатку года сітуацыя кардынальна змянілася ў параўнанні з мінулым годам. Цяпер на фоне зніжэння нафтагазавых даходаў Расіі, расійскі рубель абясцэньваецца да долара. І беларускі ідзе за гэтай траекторыяй.

Другі чыннік, калі мы літаральна пра некалькі апошніх дзён кажам, долар трошкі ўзмацніўся ў дачыненні да большасці валют. Fitch панізіў рэйтынг дзярждоўгу ЗША, і гэта, як ні дзіўна, паўплывала на тое, што долар узмацніўся. 

Эканаміст падкрэслівае, што яшчэ вельмі важна глядзець на курс беларускага рубля да расійкага. З пачатку года ён узмацняецца. На 3 жніўня 100 расійскіх рублёў — гэта 3,3 беларускія рублі.

Рост долара і цэн: беларускі рубель таннее разам з расійскай нафтай
У дэпутатаў зноў з’явіцца нагода правяраць цэны ў крамах / sb.by

Пры гэтым бягучую сітуацыю на валютным рынку можна лічыць больш-менш раўнаважнай.

Для істотных ваганняў на дадзены момант падставаў не так шмат. Але галоўнае пытанне: што далей будзе з нафтагазавымі даходамі Расіі. Чым меней прыбыткаў будзе атрымліваць Расія, тым мацнейшай пры іншых роўных умовах будзе дэвальвацыя. Пытанне нумар два: ці будзе на расійскім рынку пагаршацца становішча беларускіх вытворцаў.

Калі рызыкі рэалізуюцца, то акрамя росту долара, людзям варта чакаць і росту цэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі