Долар і еўра заўважна падаражэлі ў адносінах да беларускага рубля
Па выніках таргоў на біржы курс еўра перавысіў 2,9 рубля / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер заўважна падаражэлі еўра і долар. Долар вырас амаль на 4,5 капейкі. Да канца таргоў курс усталяваўся на ўзроўні 2,737 рубля за долар ЗША. Еўра вырас амаль на 5 капеек да 2,9135 рублёў.
Расійскі рубель, наадварот, працягнуў зніжацца. За 100 расійскіх рублёў да канца таргоў давалі амаль на 3 капейкі менш чым учора. Выніковы курс — 3,7985 беларускіх рубля за 100 расійскіх.
Беларускія ўлады разлічваюць, што ў наступным годзе долар у сярэднім будзе каштаваць 2,78 рублёў. Сыходзячы з такой лічбы разлічваўся рэспубліканскі бюджэт-2023.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.