Долар патаннеў на 10 рублёў, еўра падаражэў на 50
На 17 верасня курс долара па Нацбанку — 9010 рублёў, курс еўра — 12030.
Еўрапейская валюта ізноў “узяла” псіхалагічны бар’ер у 12 тысяч рублёў, за які яе “адкацілі” катыроўкі на мінулым тыдні.
Расійскі рубель таксама падаражэў — аж на 4 беларускія — і каштуе цяпер 279 беларускіх рублёў.