Долар усталяваў новы рэкорд — 21 568

Долар усталяваў новы рэкорд — 21 568

Пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацыянальны банк усталяваў новыя курсы валют на 3 лютага. Курс долара пабіў чарговы рэкорд і вырас на 2,68%. Еўра рэкорд не пабіў, але вырас адразу на 3,06%.

Долар падаражэў на 562 рублі і каштуе 21 568, курс еўра вырас на 698 рублёў — да 23 505. Расійскі рубель таксама вырас і каштуе 276,17 беларускага.

Гэта новы рэкорд курса долара. Ранейшы рэкорд быў усталяваны 22 студзеня, калі долар каштаваў 21 564, а еўра — 23 779 рублёў.

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 1,86%. З пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют знізіўся на 12,78%, да долара рубель дэвальваваўся на 16,15%, да еўра — на 15,79%.

Долар усталяваў новы рэкорд — 21 568
Долар усталяваў новы рэкорд — 21 568
Долар усталяваў новы рэкорд — 21 568

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі