Дом Караткевіча купіў уладальнік "Пятага элемента"
Стаў вядомы пакупнік дома Уладзіміра Караткевіча ў Оршы. Як піша nn.by, гэта ўладальнік сеткі крамаў "Пяты элемент" Андрэй Балабін. Інфармацыю пацвердзіў былы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама па ідэалогіі Алег Смірноўскі. Гэты чыноўнік быў даверанай асобай бізнэсоўца падчас куплі нерухомасці.
Балабін — ураджэнец Оршы, вучыўся тут у СШ №7, закончыў Мінскую сувораўскую вайсковую вучэльню і паступіў у Мінскую вышэйшую інжынерную зенітна-ракетную вучэльню.
Пра тое, што дом бацькоў Караткевіча знайшоў пакупніка, Еўрарадыё паведамляла 24 кастрычніка. Дырэктарка аршанскага музейнага комплексу Юлія Камарова казала, што не ведае імя пакупніка.
Дом прадавалі за 33 832 рублі, аднак Балабін здолеў купіць яго за меншую ўтрая суму — каля 10 800 рублёў.
Смірноўскі запэўніў журналістаў, што дом дакладна не будзе знесены.