Домрачава сёння паўдзельнічае ў эстафеце на чэмпіянаце свету

13 сакавіка на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у фінскім Канціялахці, адбудзецца жаночая эстафета (4 па 6 кіламетраў). У складзе беларускай зборнай выступяць Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і Дар'я Домрачава. Пачатак у 19.15 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Нагадаем, у агульным заліку Кубка свету ў эстафетах беларускі займаюць трэцяе месца (226 ачкоў), наперадзе біятланісткі Чэхіі (282) і Нямеччыны (242).

Мужчынская эстафета прызначаная на 14 сакавіка, пачатак у 18.30. 15 сакавіка пройдуць масавыя старты: на 12,5 км — у жанчын (пачатак у 15.30, паўдзельнічаюць Дар'я Домрачава і Анастасія Дубарэзава) і на 15 км — у мужчын (пачатак у 18.15, з беларусаў у ім паўдзельнічае толькі Юрый Лядаў).

Заключны этап Кубка свету пройдзе 19-22 сакавіка ў Ханты-Мансійску. Там і стане вядомая пераможца агульнага заліку Кубка свету сярод жанчын. Пакуль Дар'я Домрачава выйграе ў фінкі Кайсы Мякярайнен 4 ачкі.

Домрачава і Б'ёрндален гулялі ў Канціялахці? (фота)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі