Домрачава зарабіла за кубкавы сезон у чатыры разы болей за Б’ёрндалена

Двухразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне француз Мартэн Фуркад зарабіў найбольшыя прызавыя за мінулы Кубкавы сезон — 240 тысяч еўра. За ім сярод мужчын-біятланістаў за ім ідуць расіянін Антон Шыпулін, славенец Якаў Фак і немец Сімон Шэмп. На пятым месцы — нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо, які атрымаў 110 тысяч еўра прызавых.

Прыбыткі славутага нарвежца Эміля Хегле Свенсена ад выступаў у Кубку свету зніжаюцца цягам чатырох сезонаў. Сёлета ён зарабіў 88 тысяч еўра.

Тырыл Экхаф зарабіла 62 500 еўра і гэта перавысіла ганарары Тар’ея Бо (60 500 еўра) і Уле Эйнара Б’ёрндалена (58 тысяч еўра).

А вось беларуска Дар’я Домрачава зарабіла ў чатыры разы болей за Б’ёрндалена — яе ганарары склалі 230 тысяч еўра. Сярод жанчын наша біятланістка лідар па велічыні атрыманых ганарараў. Яе галоўная канкурэнтка фінка Кайса Макярайнен зарабіла за сезон 205 тысяч еўра прызавых, піша by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі