Два беларускія трэкі ўвайшлі ў спіс найлепшых песень свету за 2019 год
Дзве беларускія кампазіцыі трапілі ў спіс найлепшых музычных твораў 2019 года. Рэйтынг з 99 найлепшых песень за год склаў музычны рэсурс Beehype, які распавядае пра найлепшую музыку з усяго свету.
У спіс трапіў мінскі гурт "Молчат дома" з трэкам "Звёзды". Таксама ў яго ўвайшла кампазіцыя "Kusta" гурта Shuma з апошняга альбома калектыву "Me, Mother".
Спіс складалі блогеры, музычныя журналісты і дыджэі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.