Два беларусы папрасілі дапамогі ў выездзе з кітайскай правінцыі Хубэй
Два беларусы папрасілі дапамогі ў выездзе з кітайскай правінцыі Хубэй. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МЗС нашай краіны. У згаданай правінцыі на сённяшні дзень знаходзяцца дзевяць грамадзян Беларусі. З пяцю з іх па тэлефоне звязаліся беларускія дыпламаты. Два чалавекі захацелі адтуль з'ехаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.