Два паражэнні на Каляды: мінскае "Дынама" прайграла "Куньлуню"

Два паражэнні на Каляды: мінскае "Дынама" прайграла "Куньлуню"

Мінскае "Дынама" прайграла "Куньлуню" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ — 1:5 (0:0, 1:2, 0:3). Першы перыяд прайшоў з заўважнай перавагай гаспадароў пляцоўкі, якія не змаглі рэалізаваць свае моманты. У другім перыядзе за хвіліну дынамаўцы двойчы прапусцілі пасля памылак Марка-Андрэ Граньяні і Кірыла Гатаўца: спачатку ў меншасці закінуў Лукас Локхарт (27-я хвіліна), пасля ў роўных складах вызначыўся Брэндан Іп (28). Арцём Дзямкоў на 32-й скарачае разрыў у ліку. У далейшым "Дынама" шмат атакавала, але зраўняць лік не змагло. А вось госці ў трэцім перыядзе закінулі яшчэ тры шайбы — пад канец матча дынамаўцы зусім апусцілі рукі, а трыбуны апусцелі (балельшчыкаў было больш за 8 тысяч).

Кітайскі клуб за апошнія два тыдні двойчы засмуціў балельшчыкаў беларускай каманды. Спачатку "Дынама" прайграла "Куньлуню" ў гасцях (1:2) 25 снежня, на каталіцкае Раство. І вось цяпер паражэнне на Раство праваслаўнае. Да таго ж гульня была не толькі прысвечана Калядам, але і праходзіла на беларускай мове, легіянеры запісалі беларускамоўны відэаролік.

10 студзеня мінскае "Дынама" прымае "Віцязь", пачатак а 19-й гадзіне. Дынамаўцы — аўтсайдэры КХЛ, яны на самым дне і апускацца далей ужо няма куды.

 

Два паражэнні на Каляды: мінскае "Дынама" прайграла "Куньлуню"
twitter.com/hcdinamoby
Два паражэнні на Каляды: мінскае "Дынама" прайграла "Куньлуню"
@hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі