Дварняк з Беларусі выйшаў у паўфінал найбуйнейшага сабачага шоу Crufts

Беларускі дварняк і Элеанора Боўнэс, яго гаспадыня з Брытаніі / ealingtimes.co.uk
Беларускі дварняк і Элеанора Боўнэс, яго гаспадыня з Брытаніі / ealingtimes.co.uk

Беларускі дварняк выйшаў разам са сваёй новай гаспадыняй Элеанорай Боўнэс у паўфінал найбуйнейшага сусветнага сабачага шоу Crufts. Сабаку цяпер клічуць Бэла Роўз. Гісторыю сабакі-выратавальніка расказвае брытанскае выданне Ealing Times.

Бэла Роўз выратавала сваю гаспадыню, 29-гадовую Элеанору з мястэчка Кінгстан-ан-Соар ад дэпрэсіі. "Я была на мяжы самагубства, калі мы знайшлі яе, і яна, без сумневу, выратавала мне жыццё. Мяне б тут не было без яе", — кажа Элеанора. Бяздомнага сабаку яна знайшла праз выратавальны цэнтр, і гэта была "каханне з першага погляду".

Раней Элеанора працавала настаўніцай, "але з таго часу, як у мяне з'явілася Бэла, я цалкам занурылася ў сабачы свет", расказвае яна. Жанчына звольнілася са школы і цяпер займаецца дрэсіроўкай сабак, дапамагае ўладальнікам карэктаваць паводзіны жывёл. Выстава Crufts-2023 праходзіла з 9 па 12 сакавіка ў Нацыянальным выставачным цэнтры Бірмінгема.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі