Дваровы канцэрт у Мінску скончыўся затрыманнем музыкаў
Увечары 3 лістапада ў Мінску пасля дваровага канцэрта затрымалі музыкаў.
Кацнэрт праходзіў за ўніверсамам "Рыга". Пасля выступу музыкі збіралі свае інструменты і хацелі з'ехаць, калі прыехаў чорны бус з сілавікамі. Яны затрымалі Івана Арцімовіча (гурт Vuraj), Андрэя Аляксеенку (TonqiXod і Irdorath), Філіпа Петчанку (Dee Tree, Vuraj), літаратара Сержука Мядзведзева, Аляксандра Беліка.
Дарэчы, для Мядзведзева гэта не першае затрыманне за гэтую восень. 8 верасня яго затрымалі каля "Гарызонта" на вуліцы Куйбышава падчас акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай і рэпрэсаваных. Сяржук Мядзведзеў — перакладчык рамана Чака Паланіка "Байцоўскі клуб" на беларускую мову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.