Двое супрацоўнікаў міліцыі загінулі ў ДТЗ у Навагрудскім раёне
Супрацоўнікі міліцыі былі на службовым аўтамабілі, кажуць у МУС / @pressmvd
Двое супрацоўнікаў міліцыі загінулі сёння раніцай у ДТЗ у Навагрудскім раёне. Яны ехалі на службовым аўтамабілі, расказалі ў прэс-службе МУС. Мяркуючы па фотаздымках, было лабавое сутыкненне.
Загінулыя былі ўчастковымі. Прычыны і абставіны ДТЗ зараз высвятляюць следчыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.