Двух беларусаў затрымалі за планаванне нападу на памежніка

Затрыманне ў Браславе

Затрыманне ў Браславе / прэс-служба Памежнага камітэта

Вайскоўцы Полацкага пагранатрада разам з амапаўцамі УУС Віцебскага аблвыканкама 28 сакавіка затрымалі ў Браславе двух мужчын, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Паведамляецца, што падчас аператыўных мерапрыемстваў стала вядома, што два беларусы выношваюць планы па нападзе на памежніка. Прычынай называецца яго ўдзел у расследаванні крымінальнай справы супраць гэтых мужчын.

У Памежным камітэце падкрэсліваюць, што мужчыны і раней былі заўважаныя ў супрацьпраўнай дзейнасці на мяжы. На момант затрымання яны былі пад падпіскай аб нявыездзе.

На затрыманых пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі