За першы квартал 2024 года ў Беларусі затрымалі амаль тысячу чалавек
Міліцыянты
За першы квартал 2024 года (з 1 студзеня па 31 сакавіка) у Беларусі было 987 "палітычных" затрыманняў, прычым траціну затрыманых склалі жанчыны. Такую статыстыку паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Найбольш затрыманняў прыпала на студзень — 406. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд на людзей, якія атрымлівалі прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY.
У 65 затрыманых ёсць непаўналетнія дзеці.
Таксама праваабаронцы паведамляюць, што за першыя тры месяцы года адбыліся як мінімум 1602 суды паводле адміністрацыйных справаў. Напрыклад, у лютым беларускія суды разгледзелі не менш за 671 справу. Гэта быў месяц, калі пачаліся суды за прадуктовую дапамогу.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі, бо звесткі аб рэпрэсіях няпоўныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.