Дыктар "Барысаў-Арэны" Каверын — пра звальненне: балюча і агідна

Дыктар "Барысаў-Арэны" Каверын — пра звальненне: балюча і агідна

ФК БАТЭ аб'явіў пра спыненне ў новым сезоне супрацоўніцтва з "голасам "Барысаў-Арэны" Канстанцінам Каверыным. Ён адпрацаваў амаль сем гадоў.

"Але прыходзіць момант, калі трэба рухацца далей", — піша прэс-служба барысаўчан. Каверыну дзякуюць "за яго працу, за адданасць клубу і выдатныя чалавечыя якасці", жадаюць "моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях".

"Па-першае, гэта вельмі балюча, піша ў Facebook шоўмен. — Па-другое, — агідна. Чаму агідна? Ну, паспрабуйце самі скласці два і два".

Канстанцін Каверын прызнаецца, што для яго гэта была не проста праца. Ён і далей будзе балець за БАТЭ.

Каверын смела каментаваў падзеі ў Беларусі. "Так бездапаможна, як цяпер, наша ўлада яшчэ не выглядала", — пісаў ён летась пасля затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага. А сёлета шоўмен эмацыйна выказаўся пра прысуд журналістцы TUT.by Кацярыне Барысевіч, з якой калісьці разам вучыўся, пра прысуд журналісткам "Белсата".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі