"Дынама" зраўняла лік у серыі з "Лакаматывам"
На Мінск-Арэне "зубры" ўпэўнена выйгралі з лікам 5:3. Пераможца ў серыі вызначыцца ў суботу ў Яраслаўлі.
Мінскае "Дынама" упэўнена перамагло "Лакаматыў" у шостым матчы плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі - 5:3. У выніку лік у серыі зраўняўся, і пераможца вызначыцца ў суботнім матчы, які адбудзецца ў Яраслаўлі.