Дырэктар праўладнага інстытута пакрытыкаваў улады за знішчэнне незалежных СМІ
Дырэктар БІСД Алег Макараў / АНТ
Беларускае грамадства пасля знішчэння недзяржаўных СМІ стала "больш закрытым". З такой заявай у эфіры тэлеканала АНТ выступіў дырэктар дзяржаўнага "Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў" (БІСД) Алег Макараў.
Па яго словах, людзі баяцца выказвацца, а без недзяржаўных СМІ немагчыма ацаніць грамадскія настроі.
"Людзі сталі больш асцярожныя, людзі сталі больш стрыманыя ў ацэнках. Дзеянні па санацыі інфармацыйнага поля прывялі да таго, што паралельна з станоўчымі, з пазітыўнымі эфектамі мы таксама перасталі бачыць нейкія нюансы, якія звязаныя з грамадскай думкай", — кажа ён.
Макараў лічыць, што ў такіх умовах патрабуюцца "спецыяльныя меры, спецыяльныя метады і навука — сацыялогія", каб "інтэрпрэтаваць настроі грамадства".
Праўда, дырэктар БІСД не дадаў, што беларускія ўлады знішчылі і незалежную сацыялогію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.