Дырэктара завода ў Жанаазене вінавацяць у росце цаны на газ у Казахстане
У Казахстане затрыманы дырэктар газаперапрацоўчага завода ў Жанаазене Накберген Тулепаў, піша vlast.kz.
Улады заявілі, што ён без прычыны павысіў цану на газ. Па гэтым факце ідзе дасудовае расследаванне. Раней улады тлумачылі павышэнне цаны законамі рынку.
Кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў правесці расследаванне на прадмет цэнавай змовы і іншых антыканкурэнтных дзеянняў на працягу 20 дзён.
Рост цаны на газ стаў трыгерам, які выклікаў масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне. На фоне вулічных акцый улады панізілі кошты на газ амаль удвая, але гэта не супакоіла пратэстоўцаў: яны вылучылі палітычныя патрабаванні. Такаеў быў вымушаны адправіць урад у адстаўку і замарозіць цэны на газ, ГЗМ, прадукты і камунальныя паслугі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.