Дырэктарам тэатра імя Коласа ў Віцебску прызначаны былы чыноўнік “Белшыны"
Аляксандр Старых раней займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара бабруйскага парадпыемства.
Аб нечаканым прызначэнні паведаміў журналістам міністр культуры Барыс Святлоў пасля пасяджэння аргкамітэта XXVII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, інфармуе БЕЛТА. Сёння ж на закрытай сустрэчы Барыс Святлоў прадставіў новага кіраўніка калектыву тэатра.
"У апошні час ва ўстановах культуры адбываецца падзел дырэктарскага і мастацкага карпусоў. Коласаўскі тэатр быў адным з апошніх астраўкоў, дзе менеджмент з мастацкім кіраўніцтвам сумяшчаў адзін чалавек - Валерый Анісенка. Надышоў момант пераменаў, установа выходзіць на іншыя задачы, для чаго неабходны пісьменны арганізатар тэатральнага працэсу ", - растлумачыў Барыс Святлоў.
Па словах міністра, ён свядома выбірае на кіруючыя пасады людзей з вопытам арганізацыйнай працы і высокімі камунікацыйнымі здольнасцямі.