Дзевятоўскі можа стаць старшынёй лёгкаатлетычнай федэрацыі 25 верасня

“Яшчэ ніхто не змяніўся. 25 верасня будзе Канферэнцыя, і ўсё будзе вырашана”, — распавяла ў гутарцы з Еўрарадыё генеральны сакратар БФЛА Эліна Зверава

Нагадаем, што 26 жніўня у Федэрацыі хакея мелася адбыцца свая Канферэнцыя, на якую былога лёгкаатлета і дзейнага дэпутата Вадзіма Дзевятоўскага вылучылі кандыдатам у кіраўнікі. Аднак мерапрыемства нечакана адклалі на няпэўны час. 

А ў першы дзень восені з экс-алімпійцам сустрэўся  кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён “думаў, што Дзевятоўскі, можа, і справіўся б з Федэрацыяй хакея”. Але ўсё ж змяніў сваё меркаванне і вырашыў накіраваць былога прызёра Алімпіяды у яго стыхію — лёгкую атлетыку, бо “трэба зубамі чапляцца і вяртаць лідарскія пазіцыі”.

Лукашэнка даручыў Дзевятоўскаму глыбока вывучыць праблемы лёгкай атлетыкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі