У Джо Байдэна выявілі каранавірус

Джо Байдэн перапыніў сваю паездку ў Лас-Вегас і адмяніў выступленне 

Джо Байдэн перапыніў сваю паездку ў Лас-Вегас і адмяніў выступленне  / Reuters

У прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дыягнаставалі каранавірус. Падчас візіту ў Лас-Вегас у сераду ён здаў тэст на COVID-19, тэст аказаўся станоўчым, паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара Белага дома Карын Жан-П'ер.

"Ён вакцынаваны і рэвакцынаваны, у яго лёгкія сімптомы", — адзначыла Жан-П'ер. Тым не менш, прэзідэнт перапыніў сваю паездку ў Лас-Вегас, дзе павінен быў выступіць з прамовай, і паляцеў у Дэлавэр, каб аднавіць сілы. Калі ён садзіўся ў самалёт, журналісты спыталі яго аб самаадчуванні. "Добра, я адчуваю сябе добра", — сказаў Байдэн. Пры гэтым, піша Reuters, прэзідэнт павольна паднімаўся па лесвіцы, моцна трымаючыся за парэнчы, і часта спыняўся, каб перадыхнуць.

Агенцтва адзначае, што Байдэн захварэў вельмі несвоечасова. Ён страчвае пазіцыі. Тады як яго сапернік, рэспубліканец Дональд Трамп, які перажыў замах, толькі набірае ачкі. Раней Байдэн прайграў дэбаты Трампу. Шэраг паплечнікаў Байдэна па партыі ўжо заклікалі яго выйсці з гонкі, саступіць месца іншаму кандыдату ад дэмакратаў. Сам дзейны прэзідэнт на днях заявіў, што пакіне барацьбу толькі па рэкамендацыі лекараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі