Дзіцячае “Еўрабачанне-2014” выйграў італьянец Вінчэнца Кантыела (відэа)
Беларуска Надзея Місякова заняла на спеўным конкурсе 7-е месца.
Сёлетняе дзіцячае “Еўрабачанне” праходзіла на Мальце.
Выканаўца з Італіі набраў 159 балаў — гледачы ўпадабалі яго песню “Ты — маё першае вялікае каханне”.
Другое месца заняла Крысія Тодарава з Балгарыі (147 балаў), на трэцім месцы Бецці з Арменіі (146 балаў), паведамляе БЕЛТА.
Беларуска Надзея Місякова выконвала на “Еўрабачанні” песню “Сокал”. Адметна, што яна была на беларускай мове, а салістка і танцоры былі апранутыя ў этнічным стылі.