Канчыта Вурст дасць канцэрт для Еўрапарламента

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на AFP, гадзінны канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка. Канчыту Вурст запрасілі выступіць сябры парламента ад пяці фракцый. Яны лічаць, што выступ павінен дапамагчы ў барацьбе з дыскрымінацыяй.

59-ы музычны конкурс “Еўрабачанне” прайшоў у траўні ў Даніі. Пераможцам спаборніцтва стаў аўстрыец Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе барадатай жанчыны Канчыты Вурст.

У фінале яна з песняй Rise Like a Phoenix набрала 290 пунктаў, на 52 балы апярэдзіўшы дуэт The Common Linnets з Нідэрландаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі