Торы Амас перапела Канчыту Вурст (відэа)

Аматарка кавераў Торы Амас падчас канцэрта ў аўстрыйскім Лінцы выканала нашумелую песню Канчыты Вурст "Rise Like A Phoenix". Цяпер спявачка знаходзіцца ў туры па Еўропе, у межах якога ўжо былі сыграныя каверы на "Because The Night" Паці Сміт, "Happiness Is A Warm Gun" і "Let It Be" The Beatles, "Red Rain" Пітэра Гэбрыэла і многія іншыя.


12 чэрвеня знакамітая спявачка выступіць у варшаўскай Зале Кангрэсовай, пасля чаго праедзецца з канцэртамі па Расіі, Румыніі, Балгарыі, Турцыі Паўднёвай Афрыцы.

Паводле zvuki.ru

Фота: hollowverse.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі