Дзіма Ску напісаў песню пра “Баброў-касманаўтаў” (слухаць)
У ёй спяваецца пра баброў з Бабруйска, бараноў з Баранавіч і ваўкоў з Ваўкавыска. Дарэчы, песня ўвойдзе ў альбом, прысвечаны жывёлам.
Пасля рэцэнзіі Еўрарадыё на альбом Дзімы і праекта “Чтобы-Чтобы” “Сделать за месяц 10 песен”, Ску пазнаёміўся з творчасцю расійскага барда Алега Лёгкага і, як Алег, пачаў пісаць песні пра жывёл.
Вось тэкст “Баброў-касманаўтаў”, “калі хто не расчуў”:
Собрались далеко бобры-космонавты.
Собрались далеко бобры.
Когда?
После, после, после, после, после... послезавтра!
С ними летит из Баранович баран,
с ними летит из Слонима слон,
с ними летит из Дятлова дятел,
с ними летит из Жабинки жаба,
с ними летит волк из Волковыска,
с ними летит из Бобруйска бобёр.
Ты спросишь меня "Зачем?".
Отвечу:
Чтобы, чтобы, чтобы, чтобы, чтобы... чтобы все.
А для тех, кто не понимает с одного раза, повторяю:
Чтобы, чтобы, чтобы, чтобы, чтобы... чтобы всё.
Дарэчы, у дадзены момант Дзіма Ску шукае музыкаў для удзелу ў праекце “Чтобы-чтобы”. Пажадана, каб музыкі пражывалі ў Баранавічах ці Баранавіцкім раёне. Галоўныя патрабаванні — уменне граць на якім-небудзь музычным інструменце, адсутнасць праблем з наркотыкамі, магчымасць рэпетаваць 2-3 дні на тыдзень і ездзіць з гастролямі ў іншыя гарады. Напрыклад, у Пружаны, дзе Дзіма грае 15 чэрвеня, ці ў Мінск — 22 чэрвеня музыка выступіць на фэсце “I need”.
Фота ўзятае з Фэйсбук музыкі