Дзіўны момант на Калядным турніры: Лукашэнка абняў расійскага хакеіста (відэа)
Дзіўны момант адбыўся падчас фінальнага матчу на Калядным турніры 2018 года. Аляксандр Лукашэнка абняў расійскага хакеіста адразу пасля таго, як закінуў шайбу ў яго вароты.
Збянтэжаны сапернік не ведаў, як рэагаваць. І… абняў Лукашэнку ў адказ!
Відэа: БелТА
Каманда Беларусі выйграла гэты матч у расіян з лікам 6:1. Лёс гульні вырашыўся ўжо ў першым перыядзе, калі беларусы закінулі 4 шайбы, пакінуўшы свае вароты сухімі.
За каманду Аляксандра Лукашэнкі ў фінале Каляднага турніра, які лічыцца аматарскім, згулялі дзеючыя хакеісты Аляксей Калюжны, Даніэль Корса, Андрэй Стась.
Скрыншот з відэа: БелТА
Фота: БелТА
Фота: БелТА